Залужны сустрэўся з галоўнакамандуючым войскаў НАТА ў Еўропе

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны паведаміў, што правёў сустрэчу ў пашыраным складзе з вярхоўным галоўнакамандуючым Аб'яднаных узброеных сіл НАТА ў Еўропе — камандуючым УС ЗША ў Еўропе генералам Крыстаферам Каволі.

30.04.2023 / 19:22

«Падрабязна расказаў пра аператыўную абстаноўку па ўсёй лініі фронту. Апісаў магчымыя сцэнары, пагрозы і перадумовы для будучых дзеянняў.

Ставім сабе мэту — падрыхтавацца так, каб максімальна выканаць пэўныя задачы.

Асобна спыніліся на важнасці своечасовых паставак у дастатковай колькасці боепрыпасаў і тэхнікі. Звярнуў увагу на неабходнасць надання Украіне шырокага спектру ўзбраення і сістэм супрацьпаветранай абароны, якія істотна дапамогуць развязаць праблемныя моманты ў супрацьстаянні расійскай агрэсіі», — паведамляецца ў тэлеграм-канале Залужнага.

Таксама бакі абмеркавалі пытанні далейшага навучання ўкраінскіх вайскоўцаў абыходжанню з заходняй зброяй.

Чытайце таксама:

Гэта элемент падрыхтоўкі да маштабнага наступлення УСУ — Гумянюк аб падрыве нафтабазы ​​ў Крыме

Прыгожын пагражае адступленнем з Бахмута, называе сітуацыю крытычнай

«Глабальна мы гатовыя». Рэзнікаў расказаў, калі пачнецца ўкраінскі контрнаступ

Nashaniva.com