На Гродзеншчыне працаваў самагонны завод на колах. Ён курсіраваў па Белавежскай пушчы

Самагонны заводзік суправаджалі яшчэ два аўто: у адным знаходзіўся кацёл, у іншым — мука.

30.04.2023 / 11:44

У Свіслацкім раёне міліцыянты разам з інспектарамі прыродааховы затрымалі ў лесе за вырабам самагонкі дваіх мясцовых жыхароў.

Аказалася, што 29– і 37-гадовы мужчыны зрэзалі ў старога УАЗа дах і ўмантавалі ў салон самагонны апарат. У мэтах канспірацыі мабільны агрэгат курсіраваў па Белавежскай пушчы і спыняўся ў розных месцах для вырабу алкаголю.

Канфіскавана 60 літраў гатовага прадукту, больш за шэсць тон брагі знішчана.

Nashaniva.com