66-гадовай палітзняволенай Алене Гнаўк дадалі год калоніі

Алене Гнаўк дадалі год калоніі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Суд адбыўся без ейнага ўдзелу: палітзняволеную выдалілі яшчэ на першым пасяджэнні. Агульны тэрмін пакарання павялічыўся да 4 гадоў 6 месяцаў, паведамляе «Белсат».

30.04.2023 / 09:59

Алена Гнаўк. Фота: «Белсат»

Разгляд справы, заведзенай паводле 411-га артыкула Крымінальнага кодэкса, пачаўся 11 красавіка, і 28-га агучаны вырак: пазбаўленне волі ў сукупнасці прыгавораў шляхам частковага складання не адбытай часткі асноўнага пакарання і поўнага далучэння не адбытай часткі дадатковага пакарання на тэрмін 2 гады 11 месяцаў.

Фактычна Алене Гнаўк дадалі год калоніі.

Судзілі палітзняволеную без ейнага ўдзелу: яе выдалілі яшчэ на першым пасяджэнні.

2 мая спадарыню Алену этапуюць з гомельскай жаночай калоніі ў СІЗА №3 Гомеля, дзе яна будзе чакаць апеляцыі.

Летась у чэрвені Гнаўк прызначылі 3,5 года зняволення і 3200 рублёў штрафу паводле абвінавачвання ў дыскрэдытацыі Беларусі і паклёпе на Лукашэнку.

З моманту прыезду ў гомельскую калонію летась у жніўні Алена Гнаўк пачала змагацца за свае правы, што не спадабалася адміністрацыі. У дачыненні да жанчыны сталі ўжываць розныя пакаранні. Палітзняволеная пазбаўленая амаль усіх перадач, званкоў і спатканняў, яе часта змяшчаюць у памяшканне камернага тыпу.

Летась у кастрычніку Міністэрства ўнутраных спраў уключыла Гнаўк у «экстрэмісцкі» спіс.

Чытайце таксама:

Стала вядома, як моцна мучаць у турме пенсіянерку Гнаўк

Абʼяднаны пераходны кабінет заклікаў узмацніць санкцыі на рэжым Лукашэнкі за катаванні палітвязняў

«Месцаў у самалёце на ўсіх не хопіць». Ціханоўская звярнулася да паплечнікаў Лукашэнкі 

Nashaniva.com