Нямецкія і швейцарскія праваабаронцы заклікаюць пісаць лісты Мікалаю Статкевічу. Ад яго ўжо 80 дзён няма вестак

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights абвясціла пра старт кампаніі салідарнасці #FreeMikalai. Ужо амаль 80 дзён родныя Мікалая Статкевіча не маюць ніякіх звестак аб стане здароўя палітвязня, паведамляе «Вясна».

29.04.2023 / 11:05

Мікалай Статкевіч за кратамі з 3 мая 2020 года. Яму далі 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму

Libereco заклікае даслаць ліст Мікалаю, а PDF-версію на пошту праваабаронцаў belarus@libereco.org — каб яго перадалі родным Статкевіча.

Прапануецца таксама сфатаграфаваць сваю паштоўку ці ліст Мікалаю і падзяліцца ім на у фэйсбуку, інстаграме ці твітары з хэштэгамі #WeStandBYyou і #FreeMikalai ці адзначыць @LiberecoPHR.

Напісаць Мікалаю: ПК № 13, 211791, Глыбокае, Савецкая, 205, Мікалаю Віктаравічу Статкевічу.

Nashaniva.com