Патрыярх Кірыл пазбавіў сану протадыякана Андрэя Кураева
Указ патрыярха Кірыла аб пазбаўленні духоўнага сану Андрэя Кураева апублікаваны на сайце РПЦ. Увогуле епархіяльны царкоўны суд Масквы прыняў адпаведнае рашэнне яшчэ ў 2021 годзе, аднак раней на яго рэалізацыю быў уведзены мараторый для таго, каб даць Кураеву час «для пераасэнсавання сваёй пазіцыі і вяртання на шлях Царквы, які быў абраны ім у свой час».
28.04.2023 / 17:38
Новы ўказ Кірыла спыніў дзеянне мараторыя, бо протадыякан «не спыніў дэструктыўную дзейнасць» і «не праявіў ні на словах, ні ў справах прыкмет пакаяння».
Андрэй Кураеў выступае супраць вайны ва Украіне. У жніўні яго аштрафавалі паводле артыкула аб «дыскрэдытацыі» арміі (ч. 1 арт. 20.3.3 КаАП) за публікацыю ў «Жывым журнале».
Таксама Андрэй Кураеў вітаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку нядаўні выхад беларускіх святароў Георгія Роя і Аляксандра Кухты з Маскоўскага патрыярхату і далучэнне да Канстанцінопальскага. І ўвогуле ён прыхільна ставіцца да ідэі беларускай аўтакефаліі.
Чытайце таксама:
Андрэй Кураеў: Лукашэнка шантажуе Маскву аўтакефаліяй
Андрэй Кураеў: Царкоўна-прававая база для беларускай аўтакефаліі ўжо падрыхтаваная
Андрэй Кураеў: Беларускую царкву мы ўжо страцілі
Андрэй Кураеў: З пункту гледжання Канстанцінопаля Мінск — чужая для Масквы тэрыторыя