Прапаганда пахвалілася «добрым заробкам» жывёлавода — але не заўважыла, што ён адпрацаваў месяц без выхадных
Прапагандысты з тэлеграм-канала АТН у імкненні паказаць Беларусь як краіну, дзе людзі, калі не лянуюцца, добра зарабляюць і, адпаведна, добра жывуць, паказалі разліковы квіток «беларускага жывёлавода». Сума ў квітку як для беларускай вёскі сапраўды неблагая, але прапагандысты замаўчалі важны нюанс.
29.04.2023 / 16:33
Паводле гэтага разліковага квітка, жывёлавод атрымаў на рукі ў сакавіку 1829,53 рубля. Але ж і колькасць працоўных дзён уражвае — 29.
То-бок для таго, каб зарабіць такую суму, чалавек мусіць працаваць месяц літаральна без выхадных.
І гэты пры тым, што аплата за працу ў выходныя — па двайным тарыфе.
Варта адзначыць, што калі перавесці гэтую суму ў іншую валюту, то атрымаецца каля 565 еўра.
У той жа час, напрыклад, у суседняй Літве — далёка не самай багатай еўрапейскай краіне — мінімальны памер заробку складае з пачатку гэтага года 633,20 еўра.
Натуральна, пры гэтым маецца на ўвазе праца не да знясілення, а пры захаванні сацыяльных стандартаў.
Чытайце таксама:
Ад 4 да 14 еўра за гадзіну на рукі. Якую працу прапануюць беларусам у ЕС