Эрдагану стала блага ў жывым эфіры
Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану стала блага падчас жывога эфіру на тэлебачанні. Ён патлумачыў гэта «страўнікавым грыпам».
26.04.2023 / 09:44
Рэджэп Таіп Эрдаган. Фота: Firdia Lisnawati / AP
У аўторак турэцкі лідар выступіў з трыма перадвыбарчымі прамовамі напярэдадні парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў 14 мая.
Ён павінен быў завяршыць вечар сумесным інтэрв'ю з UlkeTV і 7 каналам у жывым эфіры.
Аднак з-за яго шчыльнага графіка выступленне на тэлебачанні пачалося на паўтары гадзіны пазней запланаванага часу, а затым было перапынена падчас пытання праз 15 хвілін пасля пачатку шоу.
Жывы эфір працягнуўся прыкладна праз 15 хвілін, і Эрдаган выбачыўся за тое, што яму стала блага.
«Учора і сёння былі цяжкія дні. Я захварэў на страўнікавы грып», — сказаў прэзідэнт Турцыі.
Чытайце таксама:
Эрдаган узнагародзіў ратавальнікаў з Беларусі за дапамогу пасля землятрусу