ПАР цяпер кажа, што не плануе выходзіць з дамовы аб Міжнародным крымінальным судзе дзеля Пуціна

Канцылярыя прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыла Рамапосы распаўсюдзіла заяву, што краіна не плануе выходзіць з Рымскага статута аб заснаванні і працэдуры Міжнароднага крымінальнага суда, насуперак заўвагам самога кіраўніка дзяржавы раней у аўторак, паведамляе «Настоящее время».

26.04.2023 / 07:11

Сцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Фота: pixabay

У жніўні ў ПАР павінен прайсці саміт краін BRICS, на які па статусе павінны запрасіць і расійскага прэзідэнта. Паўднёвая Афрыка прызнае юрысдыкцыю суда ў Гаазе, які выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна, і таму фармальна абавязаная будзе выканаць гэты ордар (зрэшты, ніякіх санкцый за яго невыкананне не прадугледжана).

У канцылярыі сцвярджаюць, што ў кіроўнай партыі «Афрыканскі нацыянальны кангрэс» (АНК) няправільна выказаліся. «Прэзідэнцтва хоча растлумачыць, што Паўднёвая Афрыка застаецца падпісантам Рымскага статута… Гэта тлумачэнне вынікае з памылкі ў выказваннях падчас брыфінгу для СМІ, праведзенага кіроўнай партыяй АНК», — гаворыцца ў камюніке, выпушчаным ужо позна ўначы паводле мясцовага часу.

Паўднёвая Афрыка хоча выйсці з-пад юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда

«У адказ на «ніхто з іх не быў асуджаны» — усе яны альбо паўсталі перад судом, альбо памерлі». Юрыст пра ордар на Пуціна

Канстытуцыйны суд Арменіі прыняў абавязанні Рымскага статута. Пуціна могуць арыштаваць?

Nashaniva.com