Мексіканскія ўлады выявілі амаль 10 тон вадкага метамфетаміну ў бутэльках ад тэкілы

Алкаголь павінен быў пайсці на экспарт.

26.04.2023 / 18:48

Ілюстрацыйная выява. Фота: pixabay

Мексіканскія ўлады канфіскавалі 11520 бутэлек ад тэкілы, у якіх быў знойдзены вадкі метамфетамін. Пра гэта 25 красавіка паведаміла агенцтва CNN.

Бутэлькі ўтрымлівалі ў сабе звыш 8,6 тысячы кілаграм наркотыку, які павінен быў пад выглядам звычайнай тэкілы пайсці на экспарт. Выявілі яго пры дапамозе службовых сабак і спецыяльнай сістэмы ідэнтыфікацыі хімічных рэчываў.

«Метафетамін — гэта стымулятар, які выклікае моцнае прывыканне і звычайна сустракаецца ў форме парашку або крышталёў. Для зручнасці і незаўважнасці транспарціроўкі яго часта ператвараюць у вадкі раствор, які затым зноў вяртаюць у зыходны агрэгатны стан для спажывання», — піша CNN.

Мексіканскія ўлады адзначаюць, што не раз сустракаліся з падобнымі трукамі, аднак перавозку пад выглядам тэкілы ўсё адно назвалі «творчым» падыходам.

Чытайце таксама:

Ад 8,5 рубля. Колькі каштуюць кактэйлі ў мінскіх барах

Нямецкі бровар стварыў першае ў свеце гатовае парашковае піва 

«Хочаш раскруціць мяне на кактэйль?» Эксперымент: жанчына жадае пазнаёміцца

Nashaniva.com