Медалі на чэмпіянаце Беларусі па хакеі ўручаў Мікалай Лукашэнка

На чэмпіянаце Беларусі па хакеі, дзе перамог жлобінскі «Металург», медалі ўручалі гульцы хакейнай каманды Лукашэнкі. Сярод тых, хто ўзнагароджваў, быў і Мікалай Лукашэнка, заўважыла «Трыбуна».

25.04.2023 / 18:18

Мікалай Лукашэнка пад нумарам 31. Кадр з відэа

На пачатку красавіка Мікалай дапамог камандзе Лукашэнкі ў 14-ы раз выйграць свой жа рэспубліканскі турнір, двойчы перамогшы ў фінале зборную Мінскай вобласці.

Мікалай Лукашэнка, які паралельна вучыцца на біялагічным факультэце БДУ, у гонцы бамбардзіраў саступіў толькі дваім хакеістам — былым прафесіяналам і сваім аднаклубнікам Аляксандру Караткевічу (16+12) і Андрэю Касціцыну (11+12). Трэці радок у спісе Лукашэнка-малодшы (13+7) падзяліў з легендай беларуская хакея Алегам Антоненкам (6+14).

Медалі пераможцам на чэмпіянаце Беларусі ўручалі таксама Андрэй Касціцын і Міхаіл Грабоўскі.

Акрамя іх, ва ўзнагароджанні ўдзельнічалі Сяргей Шыткоўскі, Максім Парфеявец, Аляксей Шантыка, Аляксей Круцікаў, Дзяніс Курдзека, Арцём Антоненка, Андрэй Башко, Аляксей Баранаў, Арцём Каркоцкі, Мікалай Стасенка, Канстанцін Дурноў, Аляксей Яфіменка, Павел Воўчак, Андрэй Міхалёў, Дзмітрый Баскаў.

Жлобінскі «Металург» зноў стаў чэмпіёнам Беларусі па хакеі

Як Коля Лукашэнка ва ўніверсітэт паступаў ВІДЭА

Nashaniva.com