Беларус загінуў пасля выбуху аўтамабіля ў Пецярбургу
Здарэнне адбылося яшчэ 12 красавіка, а ўчора мужчына памёр.
25.04.2023 / 14:29
Здарэнне адбылося 12 красавіка ў Чырвонагвардзейскім раёне на праспекце Маршака, там ад газу выбухнуў аўтамабіль. Кіроўца атрымаў цяжкія траўмы і быў шпіталізаваны, піша выданне Neva.Today.
Дактары дыягнаставалі апёк 15 адсоткаў галавы, рук і інгаляцыйную траўму.
Праз 12 дзён пасля інцыдэнту мужчына памёр. Паліцыя высвятляе прычыны і абставіны здарэння.
Чытайце таксама:
У Мінску хлопчык захрас пад канструкцыяй для захоўвання ровараў