Амаль тры тысячы беларусаў атрымалі ў мінулым годзе грамадзянства Польшчы
Польскае грамадзянства ў мінулым годзе атрымалі каля 10 тысяч чалавек, піша Rzeczpospolita.
25.04.2023 / 12:08
Фота: Радыё Рацыя
На першым месцы ўкраінцы — 5200 чалавек.
2985 беларусаў атрымалі грамадзянства Польшчы, 405 расіян. Гэта рэкордная лічба: годам раней польскае грамадзянства атрымала 7,5 тысячы чалавек, у 2020 годзе — 7 тысяч, у 2019 годзе — 6,6 тыс., а ў 2018 годзе — 5,1 тыс. людзей.
За апошнія пяць гадоў польскі пашпарт атрымалі каля 37 тысяч замежнікаў, у першую чаргу грамадзян Украіны і Беларусі.