Пажылая жанчына ўрэзалася на машыне ў мінскую паліклініку
69-гадовая кіроўца аўтамабіля Mazda ў 20.22 наехала на «фасад адміністрацыйнага будынка па вуліцы Кульман, 22» у Мінску, паведамляе мінская ДАІ. Па гэтым адрасе знаходзіцца 34-я раённая клінічная паліклініка.
24.04.2023 / 22:23
Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай ДТЗ стала дрэннае самаадчуванне кіроўцы.
З цялеснымі пашкоджаннямі жанчыну даставілі ў бальніцу.