Прызначылі дату разгляду апеляцыі на прысуд «рэйкавым партызанам»

Разгляд апеляцыйных скаргаў палітвязняў пройдзе 26 красавіка ў Вярхоўным судзе. Рашэнне будзе прымаць суддзя Фёдар Чубкавец, паведамляе «Вясна».

24.04.2023 / 19:54

У Магілёўскім абласным судзе 10 лютага вынеслі прысуд тром «рэйкавым партызанам»: Дзмітрыю Клімаву, Уладзіміру Аўрамцаву і Яўгену Мінкевічу з Бабруйска. Двум першым прызначылі па 22 гады калоніі, а апошняму — 1,5 года калоніі.

Мінкевіча вызвалілі ад пакарання часткова тэрмінам на адзін год паводле Закона «Аб амністыі ў сувязі з Днём народнага адзінства». 

Клімава і Аўрамцава судзілі па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «акт тэрарызму», «здраду дзяржаве» і «ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі». Справу ў закрытым рэжыме два тыдні разглядаў суддзя Ігар Шведаў.

Чытайце таксама:

Антываенная петыцыя, неперакрэслены ордар і выступы ў спрэчках. За што летась каралі адвакатаў?

ААЦ пачаў пазбаўляць «экстрэмісцкія» СМІ даменнага імя ў Беларусі — БАЖ

Моцна хвораму навукоўцу Ігару Бортніку далі яшчэ 15 сутак

Nashaniva.com