У Маскву на Дзень Перамогі збіраецца толькі адзін кіраўнік замежнай дзяржавы

На святочныя мерапрыемствы ў гонар Дня Перамогі ў Маскве чакаецца візіт адзінага замежнага лідара — кіраўніка Кыргызстана Садыра Жапарава, пішуць «Ведамасці» са спасылкай на дыпламатычную крыніцу і крыніцу, блізкую да адміністрацыі Пуціна.

24.04.2023 / 09:12

Жапарава на святкаванне 9 Мая запрасіў у Расію ў канцы сакавіка віцэ-прэм'ер Аляксей Авярчук, які курыруе міжнародныя адносіны. «Мы, вядома ж, заўсёды памятаем, які ўнёсак зрабіў Кыргызстан ў гэтую перамогу і абарону Масквы, гэта для нас свяшчэнна», — сказаў Авярчук, анансуючы візіт.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў адмовіўся гаварыць, ці прыедзе хтосьці яшчэ. Напрыклад, Аляксандр Лукашэнка.

У 2022 годзе на святкаванне Дня Перамогі ў Маскву не прыехаў ніводны лідар замежнай дзяржавы. У Крамлі заяўлялі, што не запрашалі замежных лідараў.

Nashaniva.com