Пазбавілі ліцэнзій яшчэ пецярых адвакатаў

Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці правяла чарговую атэстацыю, і па яе выніках яшчэ пецярых адвакатаў пазбавілі ліцэнзіі. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінюста.

22.04.2023 / 19:50

Фота ілюстрацыйнае

Кваліфікацыйнай камісіяй былі прынятыя рашэнні аб магчымасці спынення ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці:

Працэс пазбаўлення адвакатаў ліцэнзій няспынна ідзе пачынаючы са жніўня 2020 года, і патрапляюць пад яго перадусім тыя юрысты, якія спрабуюць бараніць правы людзей, якія патрапілі пад пераслед з-за сваіх палітычных поглядаў. Прытым мэтанакіраванасць зачысткі адвакацкага корпуса нават не хаваецца.

Так, роўна год таму, 21 красавіка 2022 года, Лукашэнка, прымаючы з дакладам кіраўніка Мінюста, заявіў, што адвакат «павінен быць дзяржаўным чалавекам, а ягоныя дзеянні павінны быць заснаваныя на нормах закона, а не нейкіх прыдуманых нормах — свабоды слова і іншых свабодаў». У такім разуменні адвакат мусіць быць адным са шрубак рэпрэсіўнага механізма, а не чалавекам, які спрабуе яму супрацьстаяць.

Чытайце таксама:

Адвакаты, пазбаўленыя права на прафесію, аб'ядналіся ў асацыяцыю

Адвакату Аляксандру Данілевічу далі 10 год калоніі — за дапамогу Апейкіну і Герасімені

«Я магу дыхаць». Сястра Максіма Знака з'ехала з Беларусі

Мінюст патрабуе ад адвакатаў паведамляць пра кліентаў-замежнікаў

Nashaniva.com