Расійскі самалёт скінуў на Белгарад не адну бомбу, а дзве. Ідзе эвакуацыя насельніцтва
Сапёры знайшлі бомбу каля дома № 15 па вуліцы Шаландзіна, размешчанага за 100 м ад месца выбуху, які адбыўся 20 красавіка.
22.04.2023 / 13:50
Пасля выбуху ў Белгарадзе сапёры знайшлі авіябомбу, яе абясшкодзяць на палігоне, паведаміў губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў у тэлеграм-канале. Больш за 3 тысячы жыхароў 17 шматкватэрных дамоў эвакуююць.
Бомбу выявілі каля дома № 15 па вуліцы Шаландзіна, размешчанага за 100 м ад месца выбуху, які адбыўся 20 красавіка.
«Аператыўным штабам прынята рашэнне правесці эвакуацыю 17 шматкватэрных дамоў у радыусе 200 м», — напісаў губернатар у тэлеграм-канале.
У прыватнасці, у пункты часовага размяшчэння вывезуць жыхароў шэрагу дамоў на вуліцах Шаландзіна і Губкіна, а таксама на праспекце Ватуціна.
На Белгарад упала бомба з расійскага Су-34 — Мінабароны Расіі