У Вільні пачалася Канферэнцыя беларусаў свету
22—23 красавіка ў Вільні праходзіць ІІ Канферэнцыя беларусаў свету, якую ініцыявала Святлана Ціханоўская.
22.04.2023 / 10:16
Святлана Ціханоўская адкрыла Канферэнцыю і павітала яе ўдзельнікаў.
«На нас вялікая адказнасць, бо цяпер мы голас 9 мільёнаў беларусаў. Беларусаў, якія кожны дзень жывуць у страху за свае жыцці, бо рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Беларусаў, якія не ведаюць, што будзе заўтра, бо з-за стану эканомікі ў краіне яны не жывуць, а выжываюць. Беларусаў, якія супраць вайны, супраць размяшчэння ядзернай зброі і дыктатуры.
Хтосьці скажа, што Ціханоўская чарговы раз сабрала канферэнцыю, але перш за ўсё гэта адказ на запыт беларускай дыяспары.
Гэта пляцоўка, каб адказаць на пытанні, выбудаваць больш цёплыя адносіны, выпрацаваць механізм больш шчыльнай супрацы паміж палітычнымі структурамі і ініцыятывамі беларусаў свету, распрацаваць крокі на падтрымку беларусаў у Беларусі, палітзняволеных і іх сем’яў», — сказала Святлана Ціханоўская.