Сейм Літвы пераадолеў вета прэзідэнта на закон аб абмежаваннях для беларусаў і расіян
Дэпутаты сейма Літвы скасавалі вета прэзідэнта краіны Гітанаса Наўседы, накладзенае раней на закон аб абмежаваннях для грамадзян Расіі і Беларусі, піша lrt.lt.
20.04.2023 / 17:42
Фота ілюстрацыйнае
За адмену прэзідэнцкага вета прагаласавала 99 дэпутатаў, сем — супраць, двое ўстрымаліся.
Літоўскі парламент 4 красавіка прыняў закон аб абмежавальных мерах у дачыненні да грамадзян Расіі і Беларусі, аднак абмежаванні супраць беларусаў былі меншыя, чым супраць расіян. З гэтым не пагадзіўся прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і наклаў на прыняты закон вета. Новым галасаваннем яго, аднак, пераадолелі.
Чытайце таксама:
Літоўскі сейм прыняў некаторыя абмежаванні супраць грамадзян Беларусі і Расіі, але яны неістотныя