У Мінску не хапае больш за 1800 медсясцёр і больш за 700 кухараў

Па стане на 1 красавіка розным арганізацыям Мінска патрабавалася 27,1 тыс. работнікаў, паведамляецца на сайце Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. З іх 60% вакансій (16,2 тыс.) — для працаўладкавання рабочых.

20.04.2023 / 15:58

У топ самых запатрабаваных рабочых прафесій уваходзяць кухар (704 вакансіі), кіроўца аўтамабіля (604), прадавец (534), электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання (506), слесар механазборачных работ (476), слесар-рамонтнік (468), токар (400), кантралёр-касір (384), рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў (369), маляр (263).

Са служачых больш за ўсё не хапае медыцынскіх сясцёр (1853 вакансіі), лекараў-спецыялістаў (1564), інжынераў (944), фельчараў (299), выхавальнікаў (187), бухгалтараў (149), эканамістаў (105), бібліятэкараў (90), інжынераў-праграмістаў (88), менеджараў (81).

Адзначаецца, што за першыя тры месяцы года ў сталічную службу занятасці звярнуліся 1066 мінчукоў, з якіх 654 чалавекі зарэгістраваныя ў якасці беспрацоўных.

Усяго ў працаўладкаванні мелі патрэбу 1730 чалавек, з іх 1119 беспрацоўных.

Чытайце таксама:

У Браслаўскім раёне ў базу «дармаедаў» унеслі 10% насельніцтва

Старшыня Белстата заявіла, што 88% беларусаў задаволены сваім жыццём

Дзе лепш жыць у Беларусі? Даследчыкі склалі рэйтынг беларускіх гарадоў

Nashaniva.com