Праваабаронцы паведамілі пра затрыманні ў Віцебску і Брэсцкай вобласці

У Брэсцкай вобласці затрыманыя мінімум адна жанчына і два мужчыны, паведамляе «Вясна».

20.04.2023 / 13:42

Затрыманы ў Віцебску

У аднаго затрыманага выявілі на старонцы ўкантакце выявы з нацыянальнай сімволікай. Жанчыну затрымалі нібыта за рэпост публікацыі з тэлеграм-канала «Белсат». Яшчэ ў аднаго хлопца знайшлі ў тэлефоне ў прыватным ліставанні рэпост з тэлеграм-канала Nexta. Хлопец паведамляе, што яго маці таксама затрымалі міліцыянты.

У Віцебску затрымалі хлопца за публікацыі ў тэлеграме

На відэа ён кажа, што публікаваў у тэлеграме парады наконт таго, як ладзіць сілавы супраціў: як зрабіць кактэйль Молатава, як правільна станавіцца ў счэпкі, перакрываць дарогі, а таксама як асляпляць сілавікоў лазернымі ўказкамі.

Nashaniva.com