Нямецкі брэнд вынайшаў гаджэт для лянівых: да цюбіка з соусам прыкруцілі відэлец
Амаль 70 гадоў таму брэнд THOMY прыдумаў прадаваць гарчыцу ў цюбіках замест бляшанак. Гэта было сапраўднай інавацыяй таго часу. Сёлета кампанія прыдумала нешта не менш прарыўное, спалучыўшы цюбік і відэлец. Вынаходніцтва атрымала назву Saurk.
19.04.2023 / 16:43
Аксесуар трэба накруціць на цюбік з кетчупам ці гарчыцай, і соус да бульбы фры ці каўбаскі дадасца проста праз відэлец. Saurk можна мыць у пасудамыйцы, ён вытрымлівае тэмпературу да 70°C.
Вытворца адзначае, што гэта хоць і «неймаверна лішні прадукт», але вельмі вясёлы, і кожны можа прыдумаць, як ім скарыстацца.
Чытайце таксама:
Вучоныя даказалі, што расліны ўмеюць размаўляць