29-гадовага жыхара Мастоў будуць судзіць за жаданне паехаць ваяваць ва Украіну

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, мужчына меў намер пакінуць Беларусь і далучыцца да палка Каліноўскага для прыняцця ўдзелу ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Украіны, паведамляе «Вясна».

19.04.2023 / 14:09

Падчас допыту жыхар райцэнтра расказаў следчаму пра тое, што ён сапраўды збіраўся ўдзельнічаць у баявых дзеяннях у складзе УСУ, рыхтаваўся да гэтага, рабіў усё абдумана і мэтанакіравана.

Мужчыне выставілі абвінавачанне паводле ч.1 арт.13 і ч.1 арт.361-3 КК (падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ва ўзброеным фарміраванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы).

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Жыхара Магілёва асудзілі на пяць гадоў за перадачу даных сілавікоў «Чорнай кнізе Беларусі»

Дзяржтэлебачанне паказала сюжэт пра затрыманне заснавальніка незалежнага сайта Леаніда Гаравога

У Брэсце затрымалі былога палітвязня. Ён стаў ахвярай фэйкавай рассылкі сілавікоў

Nashaniva.com