Ілля Міронаў падаў новую заяву на прапагандыста Азаронка
19.04.2023 / 12:28
Гэтым разам Міронаў накіраваў заяву ў Міністэрства ўнутраных спраў, у якой аргументавана даводзіць, што Рыгор Азаронак чарговы раз здзейсніў крымінальнае злачынства, паведамляе гомельскае выданне «Штодзень».
Размова ідзе пра допіс у тэлеграм-канале прапагандыста, у якім ён напісаў, што «адчувае вострую непрыязнасць, якая пераходзіць у нянавісць, пагарду і агіду да сацыяльнай групы, якую можна пазначыць як «змагары, бчбанутыя, лібералы, падзахаднікі, здраднікі, быдла, адмарозкі, ваніты беларускага народа, кончаныя».
«Я не магу маўчаць, таму і пішу заявы, звяртаю ўвагу прадстаўнікоў улады на факты распальвання варажнечы і спадзяюся, што яны панясуць адказнасць, калі не цяпер, то ў будучыні. Кожны павінен адказваць за свае справы і словы, тым больш яны, прапагандысты, бо яны прадстаўляюць у СМІ дзяржаву, у якой я жыву», — распавёў пра матывы свайго звароту Ілля.
Чытаць таксама:
Ілля Міронаў падаў заяву на Азаронка. Яе пераправілі ў Цэнтральны апарат СК
Ілля Міронаў, які падаў заяву ў СК на Азаронка, хоча прыцягнуць да адказнасці і Мукавозчыка