Вольга Чамаданава прыйшла на тэлебачанне ў нечаканай ролі

Былую прэс-сакратарку МУС, а цяпер кіраўніцу Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама запрасілі выступіць у «ПалітStandUp» на АНТ.

19.04.2023 / 12:09

Вольга Чамаданава спрабуе сябе ў палітычным стэндапе. Скрын відэа АНТ

Там Вольга Чамаданава разважала пра тое, што пагражае суверэнітэту краіны. Сярод такіх пагроз яна назвала Дзень святога Валянціна, Хэлоўін і наогул заходнюю культуру.

«Паралельна з нашага жыцця пачалі знікаць дзіцячыя «Зарніцы», сямейныя традыцыі 1 і 9 Мая, Купалле, Радуніца, іншыя спрадвечна свецкія і царкоўныя звычаі і абрады».

Магнаты і шляхта, у бачанні Чамаданавай, — «крывавы алігархат свайго часу».

Новая палітычная стэндаперка наракае, што мала педагогаў у школах носіць дзяржаўную сімволіку.

«І няхай заўтра ва ўсіх экстрэмісцкіх чатах панясуць, што Чамаданава прымушае настаўнікаў насіць значок у выглядзе дзяржаўнага сцяга», — дадае.

Вольга Чамаданава абурылася таксама, што ў Еўропе пасля пачатку вайны зносяць некаторыя савецкія помнікі. Пры гэтым не згадваючы, як у Беларусі руйнуюць польскія могілкі.

Чытайце таксама: 

Вольга Чамаданава аб пратэстах 2020 года: Выдатна разумела, за што і дзеля каго змагалася

Наступніцы Чамаданавай дагэтуль не далі палкоўніка. А пасля скандалу са злівам базы работнікаў, відаць, і не дадуць

Як працуе хлусня: рускія стварылі фэйкавы канал украінскіх марпехаў, цяпер яго бясконца цытуе прапаганда, у тым ліку мінская

Nashaniva.com