Банкір аказаўся за кратамі за каментарыі супраць Лукашэнкі
Дзмітрый Богуш у мінулым — намеснік старшыні праўлення Тэхнабанка. Ён ужо чатыры месяцы за кратамі.
17.04.2023 / 23:59
Дзмітрый Богуш. Скрыншот відэа БТ
Дзмітрый Богуш 18 год працаваў у банкаўскай сферы. Пасля заняўся бізнэсам — трымаў кампаніі, якія ставілі ветракі ў Гродзенскай вобласці.
З інтэрв'ю на БТ становіцца вядомым, што яго затрымалі ў снежні 2022 года за каментарыі, дзе ён нібы зневажаў Лукашэнку. З таго часу Богуш быў у СІЗА. На яго завялі крымінальную справу за «распальванне варожасці» (ч. 2 арт. 130 КК).
Выглядае, што інтэрв'ю знятае ў кабінеце следчага.
Скрыншот відэа БТ
Прапагандыстка Настасся Бенедзісюк у інтэрв'ю выпытвае ў 50-гадовага бізнэсоўца, як гэта ён пасмеў хаяць уладу, калі добра зарабляў, ці ён выправіўся і ці будзе яго дачка пасля вучобы працаваць на дзяржаўным прадпрыемстве.
Чытайце таксама:
Дзяржтэлебачанне паказала сюжэт пра затрыманне заснавальніка незалежнага сайта Леаніда Гаравога
У Брэсце затрымалі былога палітвязня. Ён стаў ахвярай фэйкавай рассылкі сілавікоў
Сакрэт нязломнасці. Андрэй Пачобут, закладнік Аляксандра Лукашэнкі, святкуе 50-годдзе ў турме