На вайсковых зборах пад Баранавічамі памёр рэзервіст, паведамляе «МотолькоПомоги»
У другой палове дня 17 красавіка на палігоне «Абуз-Лясноўскі» пад Баранавічамі памёр рэзервіст, прызваны на зборы ў рамках праверкі боегатоўнасці. Пра гэта са спасылкай на некалькі сваіх крыніц паведамляе «МотолькоПомоги».
17.04.2023 / 23:12
Фота ілюстрацыйнае
Памерлы, як сцвярджаецца — рэзервіст, які быў прызваны на зборы ў 11-ю механізаваную брыгаду, якая дыслакуецца ў Слоніме. Паводле звестак «МотолькоПомоги», камандаванне спрабуе схаваць факт смерці чалавека.
Дакладная прычына смерці пакуль не вядомая.
Планавая праверка баявой гатоўнасці Узброеных сіл Беларусі пачалася 3 красавіка, і на гэтыя зборы людзей прызывалі брутальна, многіх падымалі з ложка ці забіралі з працы.
Чытайце таксама:
«Слабыя патугі асобных экстрэмістаў». Хрэнін анансаваў далейшыя праверкі боегатоўнасці
Мінабароны расказала, калі вернуцца дадому прызваныя на зборы. Яшчэ не хутка
У Брэсцкай вобласці мужчын масава забіраюць на зборы, могуць падняць з ложка