У Мілане беларуса абрабавалі і паранілі

У Мілане з 31-гадовага беларуса сарвалі дарагі гадзіннік, а калі ён паспрабаваў даць адпор, ударылі колюча-рэжучым прадметам у бок. Інцыдэнт адбыўся 14 красавіка апоўдні на шматпавярховай аўтастаянцы недалёка ад Цэнтральнага чыгуначнага вакзала.

17.04.2023 / 22:07

Аўтамабілі італьянскай паліцыі. Фота: facebook.com/questurami

Паводле звестак паліцыі, наш суайчыннік прыпаркаваў машыну на другім паверсе паркоўкі, а як толькі выйшаў, ззаду яго атакаваў невядомы, які сарваў з рукі гадзіннік Omega коштам блізу 10 тысяч еўра, паведамляе сайт «Беларусь і свет».

Мужчына паспрабаваў адабраць гадзіннік, але ў адказ атрымаў удар колюча-рэжучай зброяй. Да прыезду праваахоўнікаў нападнік паспеў збегчы.

Пацярпелага даставілі ў бальніцу. Раненне яго аказалася не цяжкім, ён увесь час заставаўся ў свядомасці. Рабаўніка шукаюць.

Чытайце таксама:

У Польшчы пачаўся суд над украінцам, які спрабаваў зарэзаць беларуса

У Вялікабрытаніі беларус займаўся кібермахлярствам і атрымаў тэрмін

У Швейцарыі за шматлікія крадзяжы затрымалі чатырох хлопцаў, сярод іх і беларус

Nashaniva.com