Міжнародная федэрацыя хакея не дапусціць зборныя Расіі і Беларусі да спаборніцтваў да канца вайны ва Украіне

Зборныя Расіі і Беларусі не будуць дапушчаныя да спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF), пакуль працягваецца вайна ва Украіне. Пра гэта заявіў прэзідэнт арганізацыі Люк Тардыф.

17.04.2023 / 14:21

«Я спадзяюся, што Расія і Беларусь вернуцца як мага хутчэй, таму што гэта будзе азначаць, што вайна скончылася», — сказаў Тардыф на прэс-канферэнцыі ў Канадзе 16 красавіка.

Раней Расію і Беларусь да 2024 года адхілілі ад спаборніцтваў Міжнароднай федэрацыі хакея.

Nashaniva.com