Расійскага палітыка Уладзіміра Кара-Мурзу прыгаварылі да 25 гадоў пазбаўлення волі
Маскоўскі гарадскі суд прыгаварыў журналіста і палітыка Уладзіміра Кара-Мурзу да 25 гадоў пазбаўлення волі, піша «Медуза».
17.04.2023 / 12:00
Маскоўскі гарадскі суд прыгаварыў журналіста і палітыка Уладзіміра Кара-Мурзу да 25 гадоў пазбаўлення волі
Кара-Мурзу судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — аб распаўсюджванні «фэйкаў» пра расійскую армію, аб ажыццяўленні дзейнасці «непажаданай» арганізацыі (з-за супрацоўніцтва з фондам «Адкрытая Расія») і аб «дзяржаўнай здрадзе».
Абвінавачанне прасіла прыгаварыць палітыка да 25 гадоў пазбаўлення волі. Кара-Мурза віну не прызнаў.
Яго адвакаты паведамлялі, што ў палітыка за год, які ён правёў пад арыштам, рэзка пагоршыўся стан здароўя, ён схуднеў у СІЗА на 22 кілаграмы.
Чытайце таксама: