У Вілейскім раёне разбіраюць стогадовую агароджу драўлянай царквы. Новая агароджа да старой нават не будзе падобная
У Вязыні Вілейскага раёна разбіраюць стогадовую агароджу драўлянай Свята-Успенскай царквы, звяртае ўвагу канал «Спадчына».
17.04.2023 / 10:21
У Вязыні Вілейскага раёна разбіраюць стогадовую агароджу драўлянай Свята-Успенскай царквы. Усе фота: spadczyna / Telegram
Замест цагляных пілонаў узводзяцца новыя, але ўжо бутавыя.
Царква была пабудаваная на пачатку 20 стагоддзя.
Яна ахоўвалася ў савецкія часы як помнік драўлянага народнага дойлідства. Але ў наш час яна ахоўнага статусу не мае, піша «Спадчына».
Чытайце таксама:
Тэлеграм-канал «Спадчына» аднавіў сваю працу
З тэрыторыі колішняга мінскага касцёла Святога Тамаша Аквінскага знікла ахоўная шыльда
89-гадовы Кастусь Цвірка: Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору»!