63-гадовы венгр першым у свеце прайшоў па канаце цераз Дунай без страхоўкі ВІДЭА

63-гадовы сусветна вядомы акрабат Ласла Сімет-малодшы ў суботу стаў першым, хто перасёк Дунай па нацягнутым канаце, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Index.

16.04.2023 / 13:13

Сімет-малодшы з аднаго берага на іншы прайшоў амаль 300 метраў па дроце дыяметрам 22 міліметры, нацягнутым на вышыні 40 метраў.

Яму на гэта спатрэбілася каля 20 хвілін. Акрабат быў без страхоўкі.

Szenzáció: 40 méter magasan, biztosítás nélkül sétált át a Duna feletti kötélpályán ifj. Simet László!
A lélegzetelállító produkciót ezrek figyelték a Dunaparton, ami egyben a Nemzetközi Színházi Olimpia megnyitója is volt. pic.twitter.com/fALrskjos9

— M1 (@M1Hirado) April 16, 2023

Сімет-малодшы выступаў па ўсім свеце, у прыватнасці, у вядомым Cirque du Soleil, зʼяўляецца кавалерам рыцарскага крыжа вугорскага ордэна «За заслугі».

Nashaniva.com