Google кажа, што толькі што зрабіў Chrome нашмат хутчэйшым як на Mac, так і на Android
Змены ўключаюць шэраг удасканаленняў: ад паляпшэння кэшавання да лепшага кіравання памяццю.
15.04.2023 / 22:27
Выява: Pixabay
Гуглаўскі браўзер Chrome атрымаў прырост хуткасці. Згодна з апублікаванай 13 красавіка аб’явай, Google унёс некалькі схаваных паляпшэнняў у прадукцыйнасць свайго папулярнага прадукту, што прывяло да паляпшэння прадукцыйнасці на Mac і Android. Паведамляецца, што серыя карэкціровак дазволіла Chrome на 10% павялічыць тэст браўзера на эплаўскім Speedometer 2.1 на працягу трох месяцаў. А для некаторых прылад тэст паказаў паскарэнне на 30%.
Змены ўключаюць шэраг удасканаленняў: ад паляпшэння кэшавання да лепшага кіравання памяццю.
Выява: Google
Нягледзячы на скаргі карыстальнікаў цягам многіх гадоў на марудлівасць, Chrome па ранейшаму трымае лідарства на рынку вэб-браўзераў. TechCrunch паведамляе, што гуглаўскі прадукт займае 64,8% долі сусветнага рынку, а яго наступны канкурэнт Safari мае ўсяго 19,5% на ўсіх платформах. А сярод дэсктопавых браўзераў доля Chrome нават вышэйшая — 65,8%, за ім ідуць Edge і Safari.
Google падрабязна патлумачыў, якія менавіта змены былі зробленыя. Зацікаўленыя тэхнічныя спецыялісты могуць з імі азнаёміцца непасрэдна ў паведамленні ў блогу.
Хоць большасць тэхнічных дэталяў для звычайнага карыстальніка не будзе ўяўляць цікавасці, прынамсі адна можа парадаваць карыстальнікаў нават іншых браўзераў. Так, адно з удасканаленняў, унесеных Google, таксама прынясе карысць для WebKit — механізму вэб-аглядальніка, распрацаванага Apple, які выкарыстоўваецца ў Safari. Гэта азначае, што нават больш карыстальнікаў змогуць убачыць паляпшэнні, а не толькі карыстальнікі Chrome.
Чытайце таксама:
Новая мабільная праграма ад Google дазволіць вам лёгка перадаваць файлы паміж ПК і Android
Штучны інтэлект: як Google плануе перахапіць лідарства ў гэтай галіне