Супрацоўніцу Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка звольнілі падчас адбыцця арышту
Тамара Джумантаева адсядзела 15 сутак.
15.04.2023 / 15:12
Тамара Джумантаева
Супрацоўніцу Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Тамару Джумантаеву звольнілі падчас адбыцця арышту. Пра гэта «Позірку» паведаміла крыніца, якая пажадала застацца неназванай.
13 красавіка з-пад арышту вызвалілі Джумантаеву, фатографа Кірыла Смалякова і электрыка запаведніка (імя невядомае).
14 красавіка на волі аказаліся старшы навуковая супрацоўніца Полацкай мастацкай галерэі Аляксандра Касцюкевіч і Алена Ходзікава, якая раней звольнілася з запаведніка. Яны адбылі па 15 сутак.
Паўторна быў арыштаваны наваполацкі фатограф Ігар Супранёнак, а таксама супрацоўнік запаведніка Ігар Бортнік.
29 і 30 сакавіка былі затрыманыя больш за 10 жыхароў Полацка і Наваполацка.
Некалькіх супрацоўнікаў Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка вызвалілі пасля арыштаў