У Мінску мужчына на монаколе трапіў пад колы аўтамабіля
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 14 красавіка каля 22:10 паблізу дома №30 па праспекце Незалежнасці ў Мінску. Мужчына на монаколе трапіў пад колы аўтамабіля, паведамляе ДАІ.
15.04.2023 / 11:37
Фота: ДАІ
25-гадовы кіроўца аўтамабіля «Honda» збіў 34-гадовага мужчыну, які перасякаў праезную частку на монаколе па рэгуляваным пешаходным пераходзе на забараняльны сігнал святлафора.
Пацярпелы і кіроўца аўто дастаўленыя ў бальніцу для абследавання.
Чытаць таксама:
У Мазыры перакуліўся вайсковы грузавік
У Баранавічах трапіў у ДТЗ аўтобус, які вёз людзей у санаторый
У Барысаве пешаход загінуў пад коламі таксі
Два чалавекі загінулі ў ДТЗ пад Жабінкай, замест машыны — куча металалому