«Белавія» далі права тэхнічна абслугоўваць расійскія самалёты
Авіякампанія «Белавія» атрымала сертыфікат арганізацыі па тэхнічным абслугоўванні ад Расавіяцыі і цяпер зможа выконваць тэхнічнае абслугоўванне самалётаў, зарэгістраваных у Расіі, а таксама асобных катэгорый кампанентаў, устаноўленых на гэтыя самалёты.
14.04.2023 / 20:52
Прэс-служба авіякампаніі падкрэсліла, што «Белавія» валодае шырокімі магчымасцямі для тэхнічнага абслугоўвання самалётаў: у яе структуры ёсць асобнае спецыялізаванае падраздзяленне — авіяцыйна-тэхнічная база.
Дырэктар «Белавія» Ігар Чаргінец з гэтай нагоды заявіў: «Нашы супрацоўнікі гатовыя праводзіць тэхнічнае абслугоўванне іншых кампаній на самым высокім узроўні, забяспечваючы бяспеку палётаў».
Уражваць дасягненнямі на расійскім кірунку — фактычна адзінае, што застаецца «Белавія» пасля таго, як у выніку прымусовай пасадкі ў Мінску самалёта Ryanair з мэтай даказаць сваю магчымасць распраўляцца нават з палітычнымі апанентамі, што апынуліся за мяжой, рэжым Лукашэнкі зрабіў нацыянальнага перавозчыка ізгоем на Захадзе.
Чытайце таксама:
«Белавія» працягвае чартарную праграму ў Катар
Еўракантроль спрагназаваў, колькі будзе закрытае неба над Беларуссю