Зараднае прыстасаванне спаліла кватэру ў Мінску
Няшчасце здарылася ўдзень 13 красавіка ў адным з дамоў па вуліцы Янкі Маўра ў Мінску, паведамляе МНС.
14.04.2023 / 07:56
Фота: МНС
Ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар. Калі яны прыбылі на месца здарэння, то пабачылі, што з акна кватэры на трэцім паверсе ішоў моцны дым.
Дабраўшыся да кватэры, яны выявілі 54-гадовага сына яе гаспадыні ў калідоры, у суседнім пакоі на ложку яго 78-гадовую маці. Іх вывелі з небяспечнай зоны і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду медыкамі яны былі шпіталізаваныя з атручэннем прадуктамі гарэння і апёкамі.
Фота: МНС
У выніку пажару пашкоджаная маёмасць у жылым пакоі, аконная балконная рама, закураная кватэра.
Прычына пажару высвятляецца. Версія — кароткае замыканне партатыўнай зараднай прылады.
Чытайце таксама:
На вуліцы Бяды сёння сутыкнуліся тры аўтамабілі
У Столінскім раёне на школьніку загарэлася адзенне. Ён у рэанімацыі
Два чалавекі загінулі ў ДТЗ пад Жабінкай, замест машыны — куча металалому