Стартаваў чытацкі марафон, закліканы натхніць дзяцей больш чытаць па-беларуску
Каманда фестывалю падлеткавай і young adult-кнігі YA (Я) fest прапануе далучыцца да чытацкага марафону, у якім трэба прачытаць тры або чатыры кнігі да канца мая і выканаць заданні да іх. Узрост удзельнікаў — ад 3 да 16+.
13.04.2023 / 22:46
Што за марафон?
Чытацкі марафон ад каманды фестывалю падлеткавай і young adult-кнігі YA (Я) fest, у якім больш чым за месяц можна прачытаць тры або чатыры кнігі на беларускай мове на тэмы роўнасці, інклюзіўнасці і міру. А таксама крута пабавіць час за выкананнем заданняў да кніг, якія рыхтавалі людзі самых розных прафесій, узростаў і нават краін.
Для каго?
Узрост удзельнікаў: ад 3 да 16+. У кожнай катэгорыі свой набор кніг і заданняў.
Правілы простыя:
- прачытайце тры кнігі з чатырох (можна і ўсе чатыры) і выканайце заданні да іх;
- альбо (ці таксама) вазьміце ўдзел у лабараторыі (колькасць месцаў абмежавана);
- атрымайце запрашэнне на бонусную сустрэчу.
Тэрміны марафону:
- 10 красавіка — 25 мая: час на чытанне і выкананне заданняў;
- 26 мая — 10 чэрвеня: бонусныя сустрэчы.
Далучыцца можна па спасылцы.