У Беларусі ўпершыню з 2021 года выявілі адзёр
Некалькі хворых на адзёр знаходзіцца ў Віцебскай вобласці, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
13.04.2023 / 22:06
У 2020 і 2022 гадах выпадкаў захворвання на адзёр у Беларусі не было, а ў 2021-м на яго захварэлі толькі тры чалавекі.
Узбуджальнік адзёру — адзін з найбольш заразных вірусаў чалавека. Адзін хворы можа заразіць ад 12 да 18 чалавек.
Вірус перадаецца ад хворага да здаровага чалавека паветрана-кропельным шляхам пры чханні, кашлі, размове разам з драбнюткімі кроплямі сліны і слізі. З паветрам вірус можа распаўсюджвацца па памяшканнях праз калідоры і вентыляцыйныя шахты ў суседнія пакоі і нават кватэры.