Тэлеграм-канал «Спадчына» аднавіў сваю працу

Тэлеграм-канал «Спадчына», прысвечаны пытанням захавання і аднаўлення архітэктурнай і гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, вяртаецца да былой актыўнасці. У месенджары з 10 красавіка апублікавана ўжо з дзясятак пастоў, што сведчыць пра паўнавартаснае вяртанне медыя, заўважыў Reform.by.

13.04.2023 / 18:27

Уладзіслаў Чаховіч. Фота: facebook.com/uladzislau.czachowicz

У сацсетках вядоўцы тэлеграм-канала Уладзіслава Чаховіча з’явілася паведамленне пра яго пераезд у Літву. Блогер і архітэктар, рэдактар беларускай «Вікіпедыі» пазначыў, што цяпер ён жыве ў Вільні.

Сёння, калі блогер у бяспецы, «Спадчына» пачынае новы дазор.

У канцы мінулага года Уладзіслаў Чаховіч быў затрыманы і асуджаны да 13 сутак адміністрацыйнага пакарання за рэпосты з «экстрэмісцкіх рэсурсаў». Яго затрымалі ў снежні 2022 года. Пасля вызвалення актывіста ў 2023 годзе праца тэлеграм-канала, які вёў Чаховіч, была пастаўлена на паўзу.

Чытайце таксама:

З тэрыторыі колішняга мінскага касцёла Святога Тамаша Аквінскага знікла ахоўная шыльда

Першую бабруйскую мазаіку могуць захаваць. Але гэта не дакладна

У Віцебскай вобласці ў красавіку прадаецца шэсць аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны

Nashaniva.com