HBO запускае серыял пра выдуманую аўтарытарную дзяржаву ва Усходняй Еўропе
Сатырычны міні-серыял «Рэжым» раскажа пра адзін год жыцця за сценамі рэзідэнцыі кіраўніцы выдуманай краіны, аўтарытарны рэжым якой пачынае разбурацца на вачах.
13.04.2023 / 18:18
Галоўную ролю выконвае Кейт Уінслет. Актрыса паўстане ў вобразе стрыманага канцлера, які марыць пабудаваць новую Еўропу. У прома-роліку персанаж Уінслет вядзе перамовы з прадстаўнікамі ЗША за велізарным сталом.
Прэм'ера серыяла запланаваная на 2024 год.
Чытайце таксама:
Кінафестываль, адменены ў Беларусі, правядзе паказы ў Вільні
Адразу два беларусы ўвайшлі ў журы прэстыжнай кінапрэміі «Залаты глобус»