На вуліцы Бяды сёння сутыкнуліся тры аўтамабілі
Здарэнне адбылося сёння днём, 13 красавіка.
13.04.2023 / 15:08
Фота: ДАІ Мінгарвыканкама
30-гадовы хлопец на «Мерседэсе» ехаў па вуліцы Бяды, але з прычыны невыканання бяспечнай дыстанцыі ўрэзаўся ў «Сузукі», які спыніўся наперадзе. А той, у сваю чаргу, па інерцыі сутыкнуўся з «Нісанам».
Пасажырку Nissan даставілі ў бальніцу для абследавання.