«Гродна Азот» атрымае шматмільённы крэдыт на мадэрнізацыю ад Расіі

Група кампаній Расійскага экспартнага цэнтра, Банк БелВЭБ і ВЭБ.РФ прафінансуюць мадэрнізацыю беларускага хімпрадпрыемства ААТ «Гродна Азот», паведамляе прэс-служба Банка БелВЭБ.

12.04.2023 / 18:28

Адпаведнае пагадненне падпісалі 7 красавіка 2023 года. Крэдыт на 39 млн даляраў разлічаны на сем гадоў.

За гэтыя грошы правядуць першы этап рэканструкцыі цэха «Аміяк-4». Усяго да 2026 года плануюць рэалізаваць чатыры буйныя інвестпраекты.

«Тым самым для беларускіх прадпрыемстваў мы адкрылі дадатковыя магчымасці, якія забяспечваюць доступ да выгадных умоў фінансавання закупак высокатэхналагічнай прадукцыі расійскай вытворчасці. Упэўнены, што гэтая інавацыйная схема ўзаемадзеяння будзе спрыяць маштабаванню бізнэсу ў сферы расійска-беларускай эканамічнай інтэграцыі», — заявіў старшыня праўлення Банка БелВЭБ Васіль Мацюшэўскі.

Рэканструкцыю будзе выконваць расійская кампанія, а частку працэнтнай стаўкі субсідуюць з дзяржбюджэту Расіі.

Чытайце таксама:

Літоўскі бізнэсмен пакаяўся, што дапамагаў «Гродна Азоту» абыходзіць санкцыі

Прэм'ерка Літвы: Адмова ад перавозкі беларускіх грузаў літоўскай чыгункай — самае простае рашэнне

Фірму-пракладку для абыходу санкцый узначальвае старшыня аднаго з выбаркамаў 2020 года — расследаванне

Nashaniva.com