«Белавія» працягвае чартарную праграму ў Катар
Авіякампанія «Белавія» працягвае чартарную праграму ў сталіцу Катара Доху, паведаміла прэс-служба перавозчыка.
12.04.2023 / 16:31
Фота ілюстрацыйнае
Чартарныя рэйсы ў Доху «Белавія» пачала выконваць з 4 сакавіка, а цяпер праграму працягнулі да 25 ліпеня ўключна.
Кірунак на адпачынак у Катар набыў сярод беларусаў немалую папулярнасць у тым ліку таму, што многія іншыя з-за санкцый аказаліся закрытымі. Між тым гэтая блізкаўсходняя дзяржава можа тое-сёе прапанаваць турыстам.
«Гэтая краіна прывабная для падарожжаў: кожны турыст можа выбраць для сябе прыдатны від адпачынку — ад паходу на шопінг да спецыяльнай SPA-праграмы. Пляжны сезон тут адкрыты круглы год. А яшчэ Доха славіцца сваімі футурыстычнымі краявідамі і неонавымі хмарачосамі», — адзначае «Белавія».
Чытайце таксама:
Еўракантроль спрагназаваў, колькі будзе закрытае неба над Беларуссю
Беларускі турбізнэс сёлета не будзе ў стане задаволіць попыт на выязны турызм