Інжынера «Гомсельмаша» асудзілі на два гады калоніі па трох крымінальных артыкулах

У Гомельскім абласным судзе 11 красавіка вынеслі прысуд Мікалаю Давыдаву паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Справу разглядаў суддзя Аляксей Хлышчанкоў, піша «Вясна».

12.04.2023 / 14:35

Мікалай да затрымання працаваў вядучым інжынерам-канструктарам ААТ «Гомсельмаш».

Суддзя прызначыў Мікалаю два гады абмежавання волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 2000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Nashaniva.com