Кобрынец скраў чужы аўтамабіль, з'ездзіў дахаты, а потым вярнуў машыну на месца
Забаўная сітуацыя адбылася ў Драгічыне. У міліцыю звярнуўся 20-гадовы хлопец, які распавёў, што нехта хацеў завалодаць яго аўтамабілем «Аўдзі 100», паведамляе абласная міліцыя.
12.04.2023 / 13:05
Малады чалавек растлумачыў міліцыі, што пакінуў транспартны сродак на стаянцы паблізу чыгуначнага вакзала, пасля чаго паехаў на цягніку ў Пінск, а калі вярнуўся, аўтамабіля на месцы не было.
Падчас аператыўна-пошуковых мерапрыемстваў праваахоўнікі высветлілі, што да здарэння датычны 23-гадовы раней не судзімы жыхар Кобрынскага раёна.
Ён планаваў вярнуцца з Драгічына дадому і, убачыўшы на стаянцы аўтамабіль, вырашыў паехаць на ім. Пры дапамозе падручных сродкаў мужчына адчыніў аўтамабіль, а праз некалькі хвілін знайшоў у бардачку ключ, дзякуючы чаму ўдалося завесці аўтамабіль. Затым заехаў на АЗС для запраўкі транспартнага сродку, пасля чаго адправіўся дахаты. На наступны дзень падарожнік вярнуў «Аўдзі» на месца ў Драгічыне.
Міліцыі мужчына растлумачыў, што хацеў прыехаць дадому на аўтамабілі.
Тым не менш заведзена крымінальная справа.
У Баранавічах двое маладзёнаў скралі 21 бляшанку кансерваў — і атрымалі крымінальную справу