Польскія памежнікі затрымалі беларуса з крадзенай машынай коштам у чвэрць мільёна еўра
8 красавіка на выездзе з Польшчы на памежным пераходзе «Кукурыкі — Казловічы» польскія памежнікі затрымалі аўтамабіль Ferrari коштам 1,2 млн злотых (больш за 250 тысяч еўра). Як высветлілася, машына была крадзенай, а вывезці яе спрабаваў грамадзянін Беларусі, паведамляе Памежная служба Польшчы.
11.04.2023 / 18:52
Фота: strazgraniczna.pl
«Кіроўца цягача вёз на лафеце легкавы аўтамабіль Ferrari Portofino 2019 года выпуску ацэначным коштам у 1,2 млн злотых. У ходзе правядзення кантрольных дзеянняў супрацоўнікі памежнай службы высветлілі, што аўтамабіль знаходзіцца ў вышуку як скрадзены», — паведамілі ў ведамстве.
За рулём грузавіка быў 28-гадовы беларус. Яго затрымалі, а Ferrari канфіскавалі.
Фота: strazgraniczna.pl
Ferrari, якую спрабаваў вывезці беларус, аказалася самай дарагой машынай сярод усіх затрыманых сёлета на ўсходняй мяжы Польшчы. Як адзначылі ў польскай памежнай службе, гэты аўтамабіль разганяецца да 100 км/г за 3,5 секунды і дасягае хуткасці 320 км/г.
Чытайце таксама:
Колькі адна і тая ж машына з прабегам каштуе ў Беларусі, Літве, Польшчы і Расіі
Дзясяткі беларусаў папаліся на «лёгкіх грашах» пры размытненні чужога аўто