Навукоўцу Ігару Бортніку далі новы адміністрацыйны тэрмін — 13 сутак
Сёння ў Полацку адбыўся новы суд над супрацоўнікам Музея беларускага кнігадрукавання, кандыдатам філасофскіх навук Ігарам Бортнікам. Гэтым разам яму да адседжаных раней 10-ці дадалі яшчэ 13 сутак.
10.04.2023 / 19:46
Ігар Бортнік
Судзілі навукоўца гэтым разам нібыта за «пікетаванне», гаворка ідзе пра аватаркі ў сацыяльных сетках.
Былы выкладчык Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, а пасля супрацоўнік Музея беларускага кнігадрукавання Ігар Бортнік быў затрыманы 29 сакавіка падчас аблавы ў Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, пад якую патрапіла амаль два дзясяткі чалавек. Людзей затрымлівалі мэтанакіравана па спісах і адрасах. Сярод іншых пад рэпрэсіі патрапіла кіраўніцтва чатырох музеяў, якія ўваходзяць у склад Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка. Адначасова затрыманні вяліся сярод актыўных людзей Наваполацка.
Вядома, што Ігар Бортнік мае сур'ёзныя праблемы са здароўем, у яго была доўгая і складаная рэабілітацыя пасля не вельмі ўдалай аперацыі па лячэнні міжпазваночнай грыжы. Цяпер у мужчыны баліць спіна, сядзець больш за паўгадзіны ён не можа, трэба ўставаць і рухацца.
Даведкі аб стане яго здароўя падаваліся ў суд, але іх пад увагу не прынялі.
Чытайце таксама:
Працягваюцца суды над супрацоўнікамі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка
Сталі вядомыя прысуды некаторым полацкім музейшчыкам, а таксама спіс затрыманых