Да Лукашэнкі раптоўна прыляцеў Шайгу на «канкрэтную размову»
Як паведамляе тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, цяпер той сустракаецца з міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу, які прыляцеў у Мінск.
10.04.2023 / 12:28
Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу прыляцеў у Мінск
Як паведамляе прэс-служба, Шайгу прыехаў «на прадметную і канкрэтную размову на тэму забеспячэння бяспекі» «дзеля развіцця дамоўленасцяў з прэзідэнтам Расіі».
Галоўныя тэмы размовы з Сяргеем Шайгу, паводле «Пула першага», — забеспячэнне бяспекі і гарантыі для Беларусі ад Расіі «ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі», а таксама баявая падрыхтоўка і зладжванне сумеснай групоўкі.
Лукашэнка на мінулым тыдні сустракаўся з Пуціным у Маскве, а ў Мінск прылятаў дырэктар знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін.