Малдова пазбаўляецца ад расійскага газу: пастаўляць газ ёй плануе грэцкая кампанія

Малдова, залежная ад паставак расійскага газу, падпісала рамачнае пагадненне аб пастаўках з грэцкай дзяржаўнай кампаніяй DEPA Commercial.

07.04.2023 / 12:06

Фота: Dmitry Lovetsky / AP

Пра гэта паведаміла дзяржаўнае камунальнае прадпрыемства Energocom з Малдовы, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на малдаўскі тэлеканал TV8.

Дакумент падпісалі ў Афінах.

Грэцыю лічаць стратэгічнай кропкай з даступнымі крыніцамі энергіі, дзе ўжо працуе тэрмінал звадкаванага прыроднага газу, а другі тэрмінал будзе завершаны да канца года.

Трэйдары ў рэгіёне пастаўляюць газ з некалькіх геаграфічных кропак, уключаючы Усход, ЗША і Афрыку, па выгадных цэнах.

Гэты кантракт папярэднічае любому кантракту куплі-продажу і з'яўляецца абавязковым для выканання паміж кампаніямі ў Еўрапейскім Саюзе.

Малдова амаль цалкам залежала ад расійскай газавай кампаніі «Газпрам» у дачыненні да імпарту газу. Пастаўкі прыроднага газу прыводзілі да частых спрэчак паміж Малдовай і Расіяй.

Расследавальнікі-журналісты нядаўна даведаліся пра расійскую стратэгію ўплыву на Малдову, якая прадугледжвала эксплуатацыю залежнасці краіны ад расійскага імпарту, у прыватнасці газу, для дасягнення палітычных мэтаў.

Крэмль распрацаваў план па падпарадкаванні Малдовы, падобны да беларускага сцэнара

Дзяржаўнай мовай Малдовы замест малдаўскай стала румынская

Nashaniva.com